Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл днямі заявіў, што амэрыканцам у Беларусі «ўдалося дамагчыся вызваленьня 700–800 чалавек». Гэта істотна больш за агучаную раней лічбу 500 чалавек. Свабода паспрабавала падлічыць, колькі палітзьняволеных насамрэч выйшлі на волю.